Галина Гузенкова
Родилась в 1947 году в городе Рига Латвийской ССР.
В 1975 году родители переехали на свою родину, в Гомельский район.
Окончила Гомельский государственный университет.
С 1966 работала в Брилёвской школе.
Поэт. Пишет на русском и белорусском языках. Автор книги “З чыстай крыніцы”.
Переводчик. Стихи и переводы вошли в сборники «З адной калыскі» и «Слово за словом» г. Таганрог.
Печатается в периодической печати, коллективных сборниках «Вулiца настаýнiцкая» и «Пралеска». Была членом литобъединения «Пралеска» еще при районной газете «Маяк».
Живет в Гомеле.
В шкатулке старенькой на самом дне
Лежат в альбоме желтые листочки –
Карандашом написанные строчки
Стихов, что мама посвятила мне.
Читаю эти строчки в тишине,
И кажется, что я опять вернулась
Туда, назад, где детство и где юность,
Где пышные герани на окне,
Где мама правит школьные тетрадки,
До поздней ночи сидя за столом,
А я, фонариком светя украдкой,
Читаю до утра заветный том.
В шкатулке пожелтевшие листочки
Нашла. И вот читаю в тишине
Местами полустершиеся строчки
Стихов, что мама написала мне.
В них столько материнского тепла,
Любви, тревоги, гордости, участья...
Их как пароль в страну с названьем Счастье
Мне завещала мамочка моя:
«... Я верю: ты оставишь добрый след.
Иди по жизни, не петляя, прямо...».
Сегодня я поговорила с мамой,
Хотя родной давно на свете нет.
НОСТАЛЬГИЯ
Говорят, если б молодость знала.
Говорят, если б старость могла...
Ветер лодку качнул у причала,
Только нет к этой лодке весла.
Где - то парус забытый в сарае,
Алый цвет в грязно-серой пыли.
Ухожу. Крик тоскующих чаек
Затихает в туманной дали.
Я иду по знакомой тропинке,
Где когда-то девчонкою шла.
Под ногами пружинят хвоинки,
И земля, словно печка, тепла.
Воздух пахнет сосновой смолою
И бальзамом привядших цветов.
И кажусь я себе молодою,
И почувствовать хочется вновь,
Как легки и податливы вёсла,
Как упруга под лодкой река
И как парень, красивый и взрослый,
Предо мною робеет слегка.
Рядом с ним в скромном ситцевом платье
Вдоль Днепра, как принцесса, иду.
Как нежны и несмелы объятья
У притихшей реки на виду...
Далеко моя юность умчалась,
Грусть о ней и легка, и светла...
Ветер лодку качнул у причала,
Только нет к этой лодке весла.
БАЛАДА ПРА КАВАЛЯ
1
Я нарадзiлася пасля вайны...
Мне зведаць жахаў тых
не давялося,
Але палегла шмат маёй раднi,
Як пад сярпом бязлiтасным калоссе.
Не бачыла я дзядзькі Васіля
І, пэўна, не пабачу ўжо нiколi.
Казалi мне: такога каваля
Больш не было у нашым наваколлi.
А вечарамі, як гармонiк браў, –
Нiводнай дзеўцы не ўсядзець ў хаце!
Ў суседняй вёсцы ён упадабаў
Блакiтнавокую красуню Кацю.
Былi шчаслiвымі яны спаўна:
Дом будавалi, гадавалi сына,
Ды чорнаю гадзюкаю вайна
Ужо паўзла на нашую Айчыну.
2
Крычала немым крыкам Кацярына,
Прыціх малы, бы нешта разумеў.
Благаславіла маці свайго сына –
Пайшоў Васіль туды, дзе бой грымеў.
Што стала з ім на тых крывавых сцежках?
Ні вестачкі, ні пахаванкі н’ат.
«Па нашых спісах, ён прапаў без вестак», -
Так маці адказаў ваенкамат.
3
Ішлі гады. Старэла Кацярына,
Рос Колька, тварам весь у Васіля.
Цалуючы пажоўклы фотаздымак,
Матуля слёзы горкія ліла:
– Мой саколік родны, мой сыночак,
Па табе я выплакала вочы.
Галубочак мой, мая крывінка,
Згінуў у віхуры, як пясчынка.
Мой сыночак родны, мой саколік,
Мо, ляжыш, не пахаваны, ў полі?
Ці ў магіле брацкай каля гаю?
Не, не веру! Я цябе чакаю!
Шызакрылы ты мой галубочак,
Хоць у сне прысніся мне разочак...
4
Па тэлевізары з нагоды светлай даты,
Смуткуючы аб паўшых на вайне,
Нам паказалі могілкі: салдаты
Там спяць на чужадальняй старане.
На белых плітах – прозвішчы і званні,
Спяць побач радавы і камандзір.
Агнём палаюць кусцікі герані...
І раптам...на адной пліце – «Васіль».
І больш нічога. Дзе, калі загінуў?
Ці малады, ці ўжо паспеў пажыць?
Мне вочы затуманіла слязіна:
А можа, гэта наш Васіль ляжыць?
КУПАЛЬСКАЯ НОЧ
У купальскую ноч
Ходзяць дрэвы адно да другога,
Размаўляе трава,
Ў лесе папараць-кветка цвіце.
У купальскую ноч
Зноў разбегліся нашы дарогі,
Патануў мой вянок –
І кругі ад яго на вадзе.
Распалю я касцёр,
Хай асвеціць прастор,
І гукну – рэха мне адзавецца.
Ад купальскіх кастроў
Разгарыцца ізноў
І не згасне каханне у сэрцы.
У купальскую ноч
Многа розных дзівосаў бывае...
Я па соннай траве
Да цябе пабягу басанож.
У купальскую ноч
Нас з табой да зары залюляе
У далонях сваіх
Срэбрахвалісты Сож.
У купальскую ноч,
Як русалка, цябе зацалую,
Нават месяц і зоры
Пазайздросцяць нам, любы, тады.
У купальскую ноч
Кветкі зноў у вянок запляту я,
Ён да мора сплыве
Па люстэрку чароўнай вады.
ЧОБАТЫ НА ВЫСОКІХ АБЦАСАХ
Усё ладзілася ў сям’і Паўла і Юлькі. Мелі добрую працу, кватэру ў горад-
зе атрымалі, двое сыночкаў падрастала. Дык на табе! Свякроўка рашыла
да іх пераехаць. І пайшло-паехала... «Юлька, падай! Юлька, прынясі!» Як
ні старалася нявестка дагадзіць, свякроўка незадаволена зыркала ды не-
шта бубнела сабе пад нос.
Купіла неяк Юлька боты на высокіх абцасах, каб было ў чым на людзі
выйсці. На працу хадзіла ў другіх, без абцасаў, а новыя стаялі ў шафе.
Неяк запрасілі Юльку з Паўлам ў госці. Апранула яна новую сукенку,
боты з шафы дастала. Божачкі! Абцасы пакрывіліся. Пачала Юлька сыноў
дапікаць, думала, што гэта іх справа. А тыя кажуць, што гэта бабуля боты
абувала.
– Як бабуля? – не паверыла Юлька.– Ёй жа за восемдзесят. Ды і памер
ў яе трыццаць сёмы, а ў мяне – сорак першы.
– А яна прама ў сваіх пантофлях ўлезла ў твае боты і гуляла ў іх па
хаце.
Не паверыла Юлька хлопцам, пакуль на свае вочы не пабачыла. Вяр-
нулася неяк раней з працы і аслупянела: старая ў яе ботах па хаце шкан-
дыбае. Ледзь не падае, хістаецца, на кавеньку абпіраецца. І смех і грэх!
Пачала Юлька яе ўшчуваць, а старая і кажа:
– Купіце і мне такія чобаты!
– Ці вы здурэлі, мама?! Навошта вам такія?
– Хачу-і ўсё! Вось памру – у труну мяне ў іх пакладзеце.
І так прыстала свякроўка да Юлькі, кожны дзень пра «чобаты на абца-
сах» напамінала, што прыйшлося яе ў рэшце рэшт везці на кірмаш.
Жанчыны-гандляркі з ўсіх бакоў кінуліся да бабулі, дэманструючы ёй
свой тавар.
– Вось, бабулечка, боцікі войлачныя, цёпленькія, мякенькія!
– А вось замшавыя, лёгенькія!
Але ж тая – ні ў якую:
– Хачу чобаты на высокіх абцасах!
Вакол бабкі сабраўся цэлы натоўп прадаўцоў і пакупнікоў. Не кожны ж
дзень такія спектаклі бываюць!
Можа, гадзіну выбірала «модніца» боты. Нарэшце адны, на высачэнных
абцасах, ёй прыглянуліся. Абулася яна з дапамогай Юлькі і прадаўшчыцы,
стаіць, гойдаецца, за жанчын учапілася, бо ногі не трымаюць. У натоўпе за
жываты схапіліся, смяюцца. А старая задаволена ўсміхнулася і кажа:
– Во! Нарэшце і я не горш за людзей!
ГОРКI ШАКАЛАД
Гардзей таптаўся каля прылаўка, нiяк не мог выбраць, што купiць. Ён
iшоў у госцi да жанчыны, дык жа з пустымi рукамi няёмка з’явiцца. З другога
боку, яму шкада было грошай, не хацелася вельмi трацiцца.
Ганну Гардзей ведаў даўно. У маладосцi яны сустракалiся, але по-
тым Гардзей ажанiўся з яе сяброўкай. Хлопец ён быў сiмпатычны, модна
апранаўся, умеў падтрымаць размову – жанчынам гэта падабалася, ён
меў у iх поспех. Гардзей ажанiўсяў другi раз, потым – у трэцi. Але, як ка-
жуць, прыйшла коза да воза – пад старасць застаўся адзiн. У дзяцей сваё
жыццё – яму там месца амаль не было. Сябры некуды падзелiся. Жыў ён
у бацькоўскай хаце, нiбы той сыч у гняздзе. Прывык да адзiноты, выходзiў
з дому толькi па пiльнай патрэбе: у магазiн, лазню, да ўрача.
Ды час ад часу цягнула Гардзея да яе, да Ганны. З-за яго жанiцьбы з
другой ворагамi яны не сталi, не ганьбiлi адзiн другога. Сустракаючыся на
вулiцы, вiталiся, размаўлялi. Калi Ганна аўдавела, Гардзей пачаў заходзiць
да яе выпiць гарбаты, адвесцi душу ў размове.
Маладзенькая прадаўшчыца прапанавала Гардзею сваю дапамогу ў вы-
бары пакупкi, але мужчына з салодкай усмешкай на твары (ён заўсёды так
рэагаваў на жанчын) адмовiўся, бо ўбачыў на палiчцы шыльду «Скідкі».
Узяўшы з палiчкi плiтку чорнага горкага шакаладу, Гардзей з палёгкай
уздыхнуў i пашыбаваў да касы. Ён ведаў, што Ганна любiць малочны ша-
калад. Але ж на малочны шакалад скідкі не было!..
НЕ БЫЛО Б ШЧАСЦЯ, ДЫ НЯШЧАСЦЕ ДАПАМАГЛО
Юлька была молодшай дачкой ў сям’і. Чатырох дзяўчынак-пагодак,
вельмі падобных адна да другой, нават блыталі. Дзяўчаты падраслі,
скончылі школу, пайшлі працаваць. Тры сястры неяк хутка ўзялі шлюб, а
Юлька засталася жыць з бацькамі. Аднойчы дзяўчыну запрасіла на вясел-
ле сяброўка з суседняй вёскі. Там яна і пазнаёмілася з Паўлам – суседам
нявесты. Увесь вечар хлопец не адыходзіў ад Юлькі, танцаваў толькі з ёй.
Новы знаёмы расказаў, што ў гэту вёску яго сям’я пераехала нядаўна, бо
іх хата згарэла.
Яны пачалі сустракацца. А ўжо праз месяц на парозе Юльчынай хаты
з’явіліся сваты. Да іх выйшлі чатыры сястры. «Ну, жаніх, выбірай, каторая
твая нявеста, – прапанавала будучая цешча.– Здагадаешся – твая будзе».
Сумеўся Павел, захваляваўся, аж кашуля на спіне ўзмакрэла. Стаяць «ня-
весты», пасміхаюцца. Узяў хлопец сябе ў рукі, угледзеўся – і паказаў на
Юльку: «Вось яна!»
Згулялі вяселле, і пайшла Юлька жыць да свякрухі. А тая нявестку
неўзлюбіла. Па-першае, Юлька была старэйшая за Паўла на тры гады, а
па-другое, вельмі ўжо незалежная, вострая на язычок. Свякроўка ўпікала
Юльку то за адно, то за другое. Ды толькі маладую жанчыну гэта не вельмі
хвалявала, бо муж кахаў яе і ад матчыных кпінаў абараняў.
На Радуніцу паехалі ў тую вёску, дзе раней жыла Паўлава сям’я, пабылі
на могілках. На зваротным шляху праязджалі міма таго месца, дзе раней
стаяла Паўлава хата. Паглядзела Юлька на пажарышча ды раптам як ляп-
не: «Як добра, што ваша хата згарэла! А не тое я б у старых дзеўках за-
сталася!» Свякруха толькі галавой паківала.